Аксане Саучук
І пасмакуй гаркавую яе.
І прыгадай свой край, сваю старонку,
Што ля Дняпра шырокага пяе.
Яна з табою песціць свае думкі,
Нясе надзею, цешыць успамін.
Успомні сны, што грэлі мовы гукі,
І думкаю да Рэчыцы плылі.
Не забывай зямлі, дзе твае продкі
Пакінулі вялікія сляды.
Рабіны смак зімой не будзе горкім --
Ён ад вядзе ад сэрца знак бяды.
Свидетельство о публикации №116012104540