Памерцi, каб далей жыць

Дзед цярушыць цixa.
“Эй, старэча, хопiць! -
шэпча ўслед лiха, -
Што ты сееш чорным?
Не вясна, а студзень.
Смерць чакае ў белым,
Ты жывей не будзеш.
Колькi не рассыплеш,
Не прачнецца поле,
I  сваiх не вернеш
З-пад зямлi нiколi».
“Смерць мяне не мiне -
дзед цярушыць попел, -
Лёг на плечы iней,
Да вясны ў палоне.
Каб зямля не мерзла,
Каб радзiлі кветкi,
Жоўтым морам збожжа,
Дзе смяюцца дзеткi.
Па вясне прачнецца -
жменя трусiць цiха, -
Шчасце зноў вярнецца
I не стане лiха”.

Сяргей Качанаў-Брандт, 20.01.2016


Рецензии