Ко Дню Учителя на белорусском
Кастрычнік лісткі паскідаў зухавата,
Настаўнікаў нашых віншуе са Святам,
Каб добры настрой быў, рыхтуе букеты.
І цёплы дзянёчак пазычыў у лета.
Кусты хрызантэмаў буяць каля хатаў,
Яны расцвілі ўсе таксама пад свята,
Каб кожны настаўнік - гародні, вясковы
Сягодня быў з кветкамі, абавязкова…
Бо ў кветак, бы ў дзетак, бліскучыя вочы,
А позірк настаўніц заўсёды дзявочы,
Цяпло ў іх святло і праменьчыкі веры
Штодня адчыняюць асветніцтва дзверы.
Не простая праца, работа ці справа,
На ёй не старэюць, бо трэба рухавасць,
Адкрытыя сэрцы, на тварах усмешка,
Уменне знаходзіць да кожнага сцежку.
Настаўнік, ён Светач, Ікар, Праметэй,
Выводзіць нас с цемры, туды, дзе святлей.
І працы цудоўней не знойдзеш у свеце
Яна неацэнная, кошт яе - дзеці!
(На фото я и мои любимые, первые в жизни ученики 1984 год, г. Мінск)
Свидетельство о публикации №116011904265