Вясна ля татавай хаты
Іхні колер вітае вясну.
Ды вясна тая будзе без таты,
Без спадзеву, што ў сэрцы нясу.
Абарваліся повязі ніткі,
І вясна ўжо не тая зусім.
Не цвітуць ля акна аксаміткі --
Зацвісці не хапіла ім сіл.
Толькі ластаўкі дружна шчабечуць
У гняздоў'і сваім ля страхі:
Спрэчку з лёсам вядуць чалавечым,
І замольваюць нашы грахі.
Свидетельство о публикации №116011804179