Вайна. Апалены крыж

 
Вайна. Апалены крыж,
Зламанае шчасце. І слёзы,
І ты… навечна маўчыш,
Паўзе па снезе палоззе.

Зямля – як скала, як граніт,
Уздужаць, адолеюць рукі –
Адному… А многім? Ці ўсіх
Адораць рыдлёўкавым грукам?

А маці паплачуць – і до,
Навечна цяжарныя горам.
Ушчэнт асіроціцца дом,
Не загалосіць прастора.

І толькі вецер ляціць,
Зрывае гарачыя слёзы;
І кожная маці маўчыць
Пра ўсе зламаныя лёсы.

20.04.2005


Рецензии