А сцежкi бягуць, ручаiнкi

***
  Дзякуй спадарыні
  Людміле Іванаўне Кругловай

А сцежкі бягуць, ручаінкі,
Праходзяць, праходзяць гады.
Цяжар учарашніх учынкаў
Пацягнеш у заўтра адзін.

А сцежкамі хтосьці блукае
На досвітку, увечары хтось
Шукае былое спатканне
Ды кліча сваю маладосць.

А кожнаму сцежку прызначыць
Жыццё, і ў адведзены час
Нам трэба паспець, бо іначай
Наўрад хто паспее за нас…

17.06.2005


Рецензии