Што нам добра, што не?
Запытай — адкажу:
хоць і многія рэчы ў жыцці неблагія,
найкаштоўныя з іх —
што сілкуюць душу —
гэта вера,
надзея,
любоў.
І...sophia.
А што тычыцца плоці...
Ну, гэта бачней:
анідзе між дароў пладароднае глебы
аніколі няма анічога смачней
крупкі солі,
вады
і акрайчыка хлеба.
А для зернейка духа карысней за ўсё —
ва ўсялякіх абставінах
чэснасць
і вернасць.
І яшчэ ўсепрабачлівасць
(курс — на жыццё!)
і ахвярнае сэрца,
і дум міласэрнасць.
Пра астатняе, ведаеш,
думаю так
(і мяне не турбуе чамусьці сумненне):
хто б ні быў ты — хаця б і апошні жабрак —
ты шчаслівы й багаты,
як маеш...
сумленне.
Свидетельство о публикации №116011712581
Дзякуй!
Наталья Кун 31.01.2016 00:58 Заявить о нарушении
А наконт даверу... Цікава паразважаць пра гэта. Вось— атрымалася не тое, што планавалася, але....
http://www.stihi.ru/2016/01/31/10159
Лаззаро 31.01.2016 20:15 Заявить о нарушении