Завiруха

За акном правіць баль завіруха --
Плача, вые, скуголіць падвей.
Сыпле з неба то пер'ем, то пухам,
Каб сагрэцца ў час лютых завей.

Лес ахутаўся белай хусцінай --
Задуменна чакае вясны,
Каб паклікаць у госці гасцінна,
І расквеціць зімовыя сны.

Каля плоту сумёты, бы хвалі,
Што застыглі ў бягучай красе.
Люты нораў зіма не хавае,
Яна ў небе пярыну трасе.


Рецензии