У кватэры
Ёсць цяпло,святло і газ.
Ажно сам сабе не верыш,
Што такое ёсць у нас.
Прыйдзеш стомлены з работы-
Тэлевізар уключай,
Адпачні сабе ў ахвоту-
Не жыццё,а проста рай.
Ды не можа бестурботна
Наша доўжыцца жыццё.
Чалавеку так маркотна,
Калі скончыцца піццё.
Часта кран нешта мармоча,
Жоўтай пырскае сліной,
Напаіць ніяк не хоча
Чыстай якаснай вадой.
Без вады хоць ты тапіся
Ды і з бруду не вылазь,
Прыбіраеш,не лянішся,
Але вонь стаіць і гразь.
Да калодзежа дабрацца-
Ледзь на то хапае сіл.
У кватэры добра,братцы,-
Ды каб хто ваду насіў!
Свидетельство о публикации №116011608177