Лазня
А яно нам трэба.
Чалавек ды без мыцця-
Як абед без хлеба.
Але ў лазні нашай мыцца-
Няма большай кары:
То вады няма гарачай,
То няма ў ёй пары.
Нейкі тоненькі струменчык
Душам называецца.
Адзін кран толькі працуе,
Ды і той матляецца.
Тазы лепей свае мець,
Бо іх не хапае,
Як намыліш галаву-
Хтось іх "пазычае".
Ну калі ўсё ж пасчасціць,
Да пары дарвешся,
Ад мазутнае той гары
Ледзь не задыхнешся.
Мабыць,нашае начальства
У лазню не ходзіць,
Можа лепшыя ўмовы
Для сябе знаходзіць.
Хтосьці ўсё ж калі займецца
Ды здзяйсненнем мары,
Ад душы мы каб казалі:
-З лёгкай,людзі,парай!-
Чысціня-гэта здароўе,
То ўсім вядома.
Горад наш без добрай лазні,
Як дзіця без дома.
Свидетельство о публикации №116011606520