Дым
Уносіцца ў аблокі,
На іншыя сады
Кладзецца шэрым змрокам.
Мы разам з ім раслі,
Сталелі з кожнай кронай,
У час свой і цвілі,
І фарбавалі скроні.
Плыве над садам дым –
Ён стаў вышэй за неба.
Мне не лунаць за ім,
Пакуль трымае глеба.
Ён нарадзіўся тут,
Зямляк мой і равеснік,
І вось яго статут
Стаў дымам напрадвесні.
Плыве над садам дым,
Зыходзяць дрэвы ў трэскі,
А з памяці, між тым,
Не сцерці іх, не стрэсці.
Тут колішняй парой,
І сам яшчэ зялёны,
Зрываў я яблык той,
Што не даспеў да плёну.
Плыве над садам дым,
А парасткі, як дзеці, –
Без суму аб былым
Асвойваюцца ў свеце.
Наперадзе жыццё
З салодкімі пладамі,
А дым, як пачуццё,
Лунае над садамі.
29.10.2011
Свидетельство о публикации №116011605104
Але ў гэтым і заключаецца прывабнасць Вашых вершаў, якія застаўляюць задумвацца, унікаць у
сэнс напісанага, апроч таго, на чыстай беларускай гаворцы.
У гэтым вершы не зразумеў слова - "асвоваюцца". Магчыма, прапушчана літара "й". Калі не так,
то якая неазначальная форма гэтага дзеяслова?
З добразычлівасцю
Леонтий Обринский 18.01.2016 18:44 Заявить о нарушении
Юрий Игнатюк 18.01.2016 20:26 Заявить о нарушении