Бяжым па аблоках
Прамень адчыняе новы дзень
I нясмела па расе чыстай крочыць.
Знойдзе вейкi сонныя твае -
I ты з усмешкаю расчынешь вочы.
Вер, кожны твой крок
У сэрцы сваiм
Я адчую.
Прыпеў 1:
Бяжым па аблоках -
З табой я ўзлятаю.
Адчуваю цябе…
З кожным днём усё мацней
Кахаю.
Прыпеў 2:
Бяжым па аблоках
З табой я здолеў пакахаць.
Увесь мой свет – толькi ты.
Толькi ты – мае крылы.
Палячу да цябе,
Дзе б я нi быў, -
З табою заўжды.
Вер, гэта наш лёс,
Я адчуў у першы раз.
Вер, кахання анёл
Павянчае нас.
15.01.16
Свидетельство о публикации №116011509882