Жонка-камандзирка
Шанаваць сваіх мужчын,
І каб з імі пасварыцца
Знойдуць шмат якіх прычын.
Муж на працы затрымаўся,
Доказы прыводзіць,
Крычыць жонка на ўвесь свет:
-Шашні з кімсьці водзіць!-
Ён вяртаецца з рыбалкі:
-Во,улоў багаты!-
Жонка нема лямантуе:
-Грошы б нёс да хаты!-
Ад сяброўства адвучыла
Жонка-камандзірка,
Сядзі ў хаце,пазяхай
І ў вокны зіркай.
Ды аднойчы ў мужыка
Лопнула цярпенне:
-Заставайся-ка адна,
Дам табе збаўленне!-
А адной цягнуць той воз
Шмат патрэбна сілы.
Схамянулася яна:
-Заставайся,мілы!-
Шанаваць друг дружку трэба,
Не сварыцца без прычын,
І датычыцца то пэўна,
Як жанок,так і мужчын!
Свидетельство о публикации №116011507392