Шэрыя мары
Імгла на цёмныя лягае стрэхі.
Чакае недапітае віно,
А ў думках зноў навязлівае рэха...
Мільгаюць успаміны ў галаве
Пра тыя вочы, што заснуць мне не давалі,
Пра той лагодны шэпат і пра спеў,
Што лашчыць слых, нібы марскія хвалі.
Жалобна вецер восеньскі пяе,
Ганяе па двары сухое лісце...
Я ведаю, Ты дзесьці існуеш!
Напэўна, я знайду Цябе калісьці...
AV, 14.01.2016
Свидетельство о публикации №116011500592