Жаданне
Ўсяго адзіная сустрэча,
Каб толькі ў вочы зазірнуць,
Адзін-адзіны толькі вечар!
Каб зразумець тваю душу,
І да свае каб прыглядзецца,
Успомніць, як упершыню
Ад хвалявання сэрца б'ецца;
Каб горыч страты зноў адчуць
І перажыць той боль растання,
Пазнаць і радасць, і бяду,
Як ад прызнання у каханні.
Калі ўжо шчасця не знайсці,
Не трэба лёдам позірк значыць -
Хоць крышку смутку і тугі
Хачу ў вачах тваіх убачыць.
Свидетельство о публикации №116011408884
Клавдия Семеновна 17.01.2016 21:05 Заявить о нарушении
Мила Леонова 17.01.2016 21:51 Заявить о нарушении