Маладзечна Маленькi горад
I людзi як людзi,
Але – не.
Раптам у адносiны як уступiш –
I бот у лайне.
Раптам сэрца як расхрыстаеш –
I табе хрась!
Быццам за «здрогась, Марые» – «вiтаю» –
мордай у гразь.
Ведаюць людзi ў Маладзечне,
Як трэба жыць.
Добрыя, толькi вось помсцяць вечна
тым, хто не спiць.
Тым, хто агонь, i хто палае –
Пляснуць вады.
Вы выбачайце, сёння я злая,
сення я – Вы.
30-05-2015
Свидетельство о публикации №116011411575