Паэт з правiнцыi
Прыгожая жанчына.
Сама – як зладжаны санет,–
Вачэй адвесцi немагчыма.
І пiша вершы, ад душы,
Нiбы мастак малюе:
Чароўнай музыкай чаруе,
Як чысцінёю гладышы,
Што грэюцца на сонцы
Ля рэчкі жвавай, у цішы,
Дзе б спачываў бясконца…
Ад Бога талент дадзен ёй,
Прыгожай той жанчыне.
Што ні напіша – з цеплынёй,–
Нiбы акно расчыне
Насустрач свету, каб ляцець
За грані небасхiлу…
Часамi мог бы я глядзець
На твар прывабны, мiлы,
І слухаць вершы, каб услед –
Перажываць так, хвалявацца:
Чароўнай рыфмай ачышчацца…
Жыве ў правiнцыi паэт,
Прыемна ў тым прызнацца.
Свидетельство о публикации №116011303047