Мiтусня
Сёння ў джунглях мiтусня -
Згубiла хобат сланяня.
Яно iдзе ды букае ,
Ды вушамi грукае.
Бу-бу-бу ды бу-бу-бу
Дзе ж згубiла я трубу?
Я цяпер не сланянятка,
А нiбыта парасятка.
Я не буду болей букаць,
Лягу ў гразь ды буду хрукаць.
Дзе ж падзецца сланяняцi
I пайшло яно да мацi.
2
Малпа скача скок ды скок,
Адшукала хабаток
I крычыць у хобат : «Бiп!»
А той да пысы ды прылiп.
Малпа то у хобат свicне,
То на хобаце павiсне,
То бананы iм збiрае
Кветкi душам палiвае,
Хобат,як сасiска гнецца,
Малпа скача ды смяецца
3
I прыйшоў да мацi слон.
«Бубi боба,»–кажа ён.
Мaцi кажа: «Не бубнi,
Ты мне любы i такi.
Мне казалi ў джуглях зверы,
Што нiхто вачам не верыць.
Дзiўны звер з'явiўся.Ён
Цi то малпа, цi то слон?
Чуе,чуе маё сэрца
Трэба з цудам нам сустрэцца.
4
I стаiць у джунглях рогат,
Што у малпы вырас хобат.
Зверы : «Ты нiбыта пыласос-
Дзiўны малпаслананос».
Сланянятка ды матуля
Прыбеглi разам,як пачулi.
Мацi: Слухай малпаслананос,
Ты бы хобатам не трос.
Вось цiкава так сланяцца
I над намi насмiхацца.
Цэлы дзень дзiцятка плача,
А ён з хобатам тут скача.
Хобат хутка аддавай
I скачы сабе,гуляй».
Малпа: «Хобат не аддам малому
Ён патрэбны мне самому.»
Мацi: «Лепш бы йшла да насарогу
Хай бы табе ён рогу
Стала б малпанасарог
Тыкала звяроў бы ў бок.
Малпа: «Вельмi класная iдэя
Насарожак дзе ты,дзе ён?
На трымай свой хобат слон
Не патрэбны малпе ён.
Мне цяпер патрэбны рог.
I з усiх пабегла ног.
Прыйшла яна да насарогу.
Малпа: « Смешны ,насарог, ты з боку.
Станеш хоць мiлейшы з твару-
Аддавай хутчэй насяру».
Збелянеў тут насарог:
«Лепш хавайся у пясок»
Малпа аж схавала шчокi
I пусцiлась на уцёкi.
Малпа ў гэтым каралева.
Насарог патыкаў дрэвы.
Дрэў мо сорак завалiў.
Малпу так не улавiў.
5
Супынiлась мiтусня.
Хобат зноў у сланяня.
Яно больш не бубукае
А ў хобат звонка дзьмухае.
Толькi малпа глядзiць коса
Засталася яна з носам.
З носам,з носам не з чужым
Добра хоць, што са сваiм.
Свидетельство о публикации №116011105676