Не вернеш назад...
Даўно нашы кветкі завялі,
А боль затаілася ў сэрцы,
Не плача яно у адчаі.
Жыву, як загадана лёсам,
Адвечную кнігу чытаю.
Купляю сама сабе кветкі,
Надзеяй сябе суцяшаю.
Такая, напэўна, ўжо доля,-
Адразу ўсё шчасце спазнала.
... Было б каму скардзіцца толькі,
А скаргаў знайшлося б нямала.
Хаваючы сум адзіноты,
Я моўчкі выношу нягоды.
А песню аб нашым каханні
Навее мне ветрык лагодны.
Свидетельство о публикации №116011003109