Забудзь, што была ты шчаслiвай...

ЗАБУДЗЬ, ШТО БЫЛА ТЫ ШЧАСЛІВАЙ...

Забудзь, што было паміж намі.
Яно, як дакучлівы дождж,
Прайшло, адшумела грамамі.
Забудзь назаўсёды.
Ды ўсё ж...

Насуперак просьбе зласлівай,
Калі надакучыць імгла,
Забудзь, што была ты шчаслівай,
Забудзь і скажы: не была.

Палёгкі чаканае прыйсце —
Павер у падман: так і быць.
Бо гэта адзінае выйсце,
Каб некалі зноў палюбіць.

9 студзеня 2016


Рецензии
Дзякуй Вам вялiкi, што працягваеце пiсаць!

Вершы   19.02.2016 17:04     Заявить о нарушении