Пяю Беларусь

Пяю Беларусь, як калісьці Купала
Той песняй надзею радкоў саграваў.
Пяю Беларусь пад гучанне цымбалаў,
Каб сэнс гэтай песні Вам сэрцы кранаў.

Пяю Беларусь, дзе надзей маіх мары
Світанкам над замкам старым узыйшлі.
Пяю Беларусь, каб азызлыя хмары
Мой край стараною другой абыйшлі.

Пяю Беларусь, дзе літвінскія назвы
Да гэтага часу вярэдзяць душу.
Пяю Беларусь, што з'яднала нас разам,
Пяю Беларусь, ёй прызнанні пішу.

Пяю Беларусь, бо без гэтае песні
Не будзе любові, не будзе жыцця.
Пяю Беларусь, дзе надзея ўваскрэсне,
Дзе песня узляціць над зямлёю, бы сцяг.

Яе заспяваюць нашчадкі тых вояў,
Што край баранілі заўжды ад бяды.
Пяю Беларусь! - яе слова жывое,
Нібыта глыточак свянцонай вады.


Рецензии