Цёплы снежань
І заводзіць пра адно:
- Дзе падзелася зіма?
Снегу ў снежані няма.
І не шчыпле Зюзя нос,
Не трашчыць у двары мороз,
Завіруха не пяе
І зіма не настае.
Сонца свеціць на ўсё неба,
Зелянеюць руні хлеба,
Весела шчабечуць птушкі
І не трэба ім кармушкі.
Злуе Тоня: "Што за снежань?!
Снег не сее стары лежань.
Гэтак зманьвае народ...
Усе ж чакаюць Новы год!"
Вырашыла:"Хопіць спаць!
Трэба свята ратаваць!
Пэўна блудзіць Дзед Мароз
Паміж елак і бяроз".
Кажа тата:"Не сумуй,
Тонечка, дачушка!
Прыляціць да нас зіма,
Як белая птушка.
Замяце наўкол сняжком,
Рэчкі замарозіць.
Стануць птушкі пад акном
Зноўку карагодзіць.
Пойдзем зараз выбіраць
Елачку на свята,
Дзеда ў госці запрашаць
І спяваць заўзята!"
26.12.2015г.
Свидетельство о публикации №116010811230