Што меха грошай даражэй
І дах над галавой нарэшце не цячэ,
А ўсё здаецца, што я зноў стаю над стромай
Пачатку дзён, і ўсё наперадзе яшчэ.
І будзе сын, які мяне зваць будзе дзедам,
І дрэва радаводу гадаваць пачну,
І ўстане дом, куды на схіле дзён прыеду,
Дзе, зрэшты, назаўжды калісьці я засну.
Мне крыўдаваць на лёс зусім не выпадае –
Ён даў мне ўсё, што толькі здолеў я ўхапіць.
А ўсё астатняе няхай сабе чакае,
Пакуль я вырашу, што лепей – жыць ці быць.
Я не баюся больш раптоўнага сыходу –
Мне загадзя вядомы сэнс апошніх слоў.
Ні райскіх шатаў, ні пякельнага смуроду
Мне не адчуць, пакуль вяртаюся дамоў.
Пакуль дзядоў сваіх у люстры вочы бачу,
А ў сынавых вачах – маіх здзясненне мар,
Я прагі да жыццёвых дробязяў не страчу –
Нават у час, калі зірне сусвет у твар.
Я не сарваў пакуль што плод пазнання з дрэва,
Але ж вучусь і ўжо хаджу не ў першы клас.
Не ведаю – ці добра я жыву, ці дрэнна,
Але ж упэўнены – не марна баўлю час,
Бо сцежкай, што калісьці мною пратаптана,
Да мэты рухацца камусьці ўсё ж ямчэй,
А для таго, хто толькі што сустрэў світанак,
Мой сціплы вопыт меха грошай даражэй.
5.04.2011
Свидетельство о публикации №116010608333
Да мэты рухацца камусьці ўсё ж ямчэй,
А для таго, хто толькі што сустрэў світанак,
Мой сціплы вопыт меха грошай даражэй."
----------------------------------
Цудоўны верш, актуальны будзе заўсёды! Кажуць так: "Здароўе -- даражэй за золата!" Так і вернасць свайму радаводу, сваім родным мясцінам заслугоўваюць пашаны. Са святам, Юрый! Усяго сонечнага ў жыцці і творчасці!
Анна Атрощенко 07.01.2016 04:21 Заявить о нарушении
Юрий Игнатюк 08.01.2016 21:32 Заявить о нарушении
Анна Атрощенко 09.01.2016 15:06 Заявить о нарушении