Дыханне вясны

Жыву ўспамінам той вясны,
Што дыхала надзеяй
І калыхала мары-сны,
Каб думкі маладзелі.

Вясна дарыла нам спакой,
Яна любіць вучыла.
Вясна цякла ў вачах ракой
І душы нам лячыла.

Яе чакалі мы ў мароз --
Надзею ў сэрцах грэлі,
Як саграе каханне лёс,
Каб думкі не старэлі.

Я развяду рукамі сум
І выйду на дарогу,
Каб зноў сустрэць сваю вясну
І пакланіцца Богу.

Скажу ёй: дзякуй за настрой,
За вэлюм дрэваў белы,
Дзе п’е нектар пчаліны рой,
Нібыта сімвал веры.


Рецензии