Калядныя пажаданн
Каб прасьвятлела галава
Каб справы нашы пайшлі ўгору,
Жыла каб Беларусь-Літва!
Каб сонца нам ясней свяціла,
І ўсім дарыла бы святло,
Каб нас каханне не забыла,
А ліхалецце абышло!
Каб загучала наша мова
На вуліцах і на пляцах,
І ўсе б мы зналі адмыслова
Жыцця й гісторыі працяг!
Каб і у хорамах і ў хаце
Жыццё маглі б мы планаваць,
"Любіть" змяніць kaб на "Кахаці"
І каб "Матуляй" стала "Мать"!
Каб ашчаджалі мы прыроду,
Пачуцці б бераглі знава
І каб мацнела год ад году
Радзіма - Беларусь-Літва!
Свидетельство о публикации №116010509665