Iмянiны нашай мацi

У маци стол ужо пакрыт абрусам.
На вышытых дзивосных кветках
Стаяць талерки, поуныя закусак,
Што тольки маци умее гатаваць.
Яна маркоцицца аб дзетках,
Гатуе прысмаки-спакусы,
И хоча сонейка на стол падаць!

А вось и госци! У двор заходзяць унуки,
Бацьки за ими важна паспяшаюць…
Тут шчасце стрэчы, радасныя гуки,
Абдымки, кветки, пацалунки…
Усе маци ласкава витаюць,
Яна прымае падарунки
И усих кранаюць матчыныя руки.

Якое гэта шчасце! За сталом
На самым на пачэсным месцы бацька,
И хата свецицца лагодай и дабром,
И ззяюць синявою вочы маци…

-А ну, гармоник мне, сыны, падайце,
А вы, нявестки, падпявайце!
Не ведау гарманист ни нот, ни строю,
А грау наш бацька сэрцам и душою.

Спачатку марш «Прощание славянки»,
И «На сопках Маньчжурии» мы пабывали,
Потым «Волны Дунайския» нас калыхали,
И гучали напевы палескай каханки,

И у хвалях Амурских у ваенных папругах
Зберагали Расию, закрывали сабой
«Три танкиста, три весёлых друга,
Экипаж машины боевой»…

И вось ужо гучыць кадрыля,
За ёю «Барыня», бы пава, выплывае,
Сястра мая нибы на крылах,
Чачоткай дробненькай лятае…

А потым полечка-трасуха
Хвалюе перастукам вуха,
Аж калыхаецца падлога,
И сами просяцца у пляс ноги!

Полька – злева, полька – справа!
Ад зямли и да нябёс!
Гарманисту чэсць и слава!
И вяселле аж да слёз!

Нихто не мог усядзець на месцы,
Кали грау бацька «Падэспань»…
Мянялися падскоки песняй,
Вячэрни наплывау туман…

Дауно няма ужо бацьки, маци,
Жывуць чужыя людзи у хаце…
И тольки у думках ды у сне
Былое ускалыхне мяне!


Рецензии
Дзякую, я ўсё гэта ўяўляў і самому захацелася заснаваць такую сям'ю, каб я быў тым самым бацькам на чале маёй вялізарнай сям'і. Дзякую за магчымасць памарыць і паразважаць, а можа і паставіць сабе такую мэту)
Шчасця і здароўя Вашай сям'і)

Евгений Михолап   26.08.2016 12:01     Заявить о нарушении
На жаль, жыццё такое кароткае... И вярнуцца у минулае можна тольки у памяци.. Але разумееш гэта тольки з узростам...))). Дзякую, што завитали у маё жыццё!

Людмила Мищенко   29.08.2016 20:26   Заявить о нарушении