Мясцiнам, дзе вырас
Прайшлі кудысь жыццёвыя гады.
Калісь у яе ў дзяцінстве закахаўся,
Ды з той пары ўцякло ўжо шмат вады.
Я ў родныя мясціны закаханы,
У лес, раку, прыгожыя палі.
Майму куточку назаўсёды я адданы,
Таму, дзе з сябрукамі мы раслі.
Прайдуся я да хаты па сцяжынцы,
На лаўку я прысяду, адпачну,
А потым я спушчуся да крыніцы,
Вадзіцы там рукою зачарпну.
Успомню, як калісці ў маленстве,
Набегаўшыся, смагу праганяў,
І ранкам з хлапчуками ў дзяцінстве
Карову як на пашу выганяў.
А потым я вярнуся да хацінкі
І дзверы нетаропка расчыню,
І ўжо таго не маючы ўстрымку,
Я маці разам з бацькам абдыму.
А маці ўпотай выцера хусцінкай
Вось тыя кроплі нястрыманай слязы.
І, як заўсёды, позіркам клапатлівым
З удзякай гляне на святыя абразы.
Свидетельство о публикации №116010511805
Прыемна чытаць на роднай мове, якой Вы валодаеце вельмi добра.
Быць закаханым у родны кут! -
Што можа быць блiжэй да сэрца?!.
Дзяцiнства сцежкi вабяць тут...
Сляды юнацкага братэрства...
З асалодай азнаёмiлася з Вашай творчасцю!
Жадаю натхнення!
З павагай!
Тамара Степанюк 03.06.2020 17:32 Заявить о нарушении