Умоунасць
Закутваю сэрца ў хусцінку,
Што вяжа мне бабіна лета.
Звісаюць з кляновай галінкі
Карункі разнога багета.
Лісток патрымаю за крылы
І выпушчу ў неба, адпраўлю:
- Да мары ляці, легкакрылы,
Асенні, жаўтлявы ды спраўны!
Не веру я ў тое, што згінеш,
Бо вернешся ўвесну пупышкай,
Пялёсткамі веру адчыніш,
Сагрэешся сонейка ўсмешкай.
І зноў будзеш радаваць вочы
Мае і ўсіх тых, хто разгледзеў
Надзею ў палёце прарочым,
Умоўнасці сутнасць у свеце.
Фото интернет.
Свидетельство о публикации №116010305826