Вялiкi i малы
Марылін сыночак,
Зкавалі аж другі
Ды гваздочак.
А гвозд першы -
На руку правую -
На ёй не сцерліся
Кроплі крывавыя.
А трэці гвозд
Таксама скуты
На крыж,для ног
Тваіх разутых.
Як трэці,трэці
У ногі забівалі,
Дык і смерці
Хуткай чакалі.
Ды працягваеш рукі
Да таго каваля,
І ратуецца ад мукі
Ён і яго сям'я.
Працягваеш з вераю
Хоць таму і Пілату.
Тырану Тыверыю
Ці даў ты расплату?
Зорка Бэтлеема
Свеціць,не патухае.
Яна ж мая надзея,
Што Бог не скарае.
Эх.малы яшчэ ты!
А ўжо і вялікі!
Грэх людскі
Тваёй кроўю змыты.
Свидетельство о публикации №116010310813