Трасцянец Тростенец бел. язык

ТРАСЦЯНЕЦ – ВЯДОМЫ ЛАГЕР СМЕРЦi , iснаваў  побач з весками Трасцянец и Шашкаўка пад Мiнскам ў 1941-44гады, лiчыцца, што тут былi закатаваны цi  памерлi ад знясiлення каля 500 тысяч чалавек. Гэта савецкiя ваеннапалонныя, простыя грамадзяне, гарадскiя жыхары, падпольшчыкi i партызаны, вязнi мiнскага гета i каля 20 тысяч габрэяў з Эўропы (з Аустрыi, Германii, Чэхii), прывезеных сюды спецыяльна на знiшчэнне .

Есць парк у Мiнску, Трасцянец завецца.
Есць помнiк сцiплы «Пахаваны тут
Загiнуўшыя ў час вызвалення Мiнску…»
Яшчэ другi есць - сведка тых пакут,
Што ў час вайны Айчыннай мелi людзi,
Што ў лагеры, працоўным быццам бы,
Жылi ў нястачах, цяжкай працы, брудзе
На гэтай пазняволеннай зямлi.

Пачаўся лагер тут у сорак першым,
З нямеччыны прыехаў той цягнiк.
Былi ў iм каля тысячы габрэяў
I ў полi гэтым свет жыцця iх знiк.
Тут лёс iх скончыўся. Пастроiўшы калонай,
Ў апошнi шлях да могiлкаў сваiх
Iх павялi, штурхаючы ў плечы,
Да ямы, дзе перастралялi ўсiх.

Былi тут дзецi, моладзь i старыя,
Таго-сяго пакiнулi ў жывых,
Часова, бо майстэрнi бытавыя
Ўсе праглi рук i разумення iх.
Былi яшчэ з Еўропы эшалоны -
Чамусьцi пабаялiся звяры
Рабiць знiшчэннi тыя «на раёне».
Яны «трымалi мiну» да пары.

Яны сябе лiчылi «вызваленцы,
Ад камунякаў ачышчаем свет».
I верылi свайму прамоўцу немцы,
А колькi ж нарабiлi ў свеце бед!
Прыйшло з  Еўропы цягнiкоў пад 20.
Да вызвалення не дажыў нiхто…
Застаўся ад каго гаршчок дзіцячы,
А ад каго - старое палiто.

А лагер жыў, i свой смяротны позiрк
Усе на новых кiдаў ен людзей –
На тых, хто з акружэння не выходзiў,
Падчас аблаў хапалi шмат людзей.
Падпольшчыкi, пакутнiкi за веру,
Ды проста той, хто трапiў пад руку,
Знясiлеў хто ў тых чортавых майстэрнях,
Што сiл няма падняць ужо руку.

Ен быў чацверты лагер па памерах:
Майданек, Трэблiнка, Асвенцым, Трасцянец.
Каб тыя, хто загiнуў тут, паўсталi-
Набралася б чвэрць Мiнску чалавек.
Мы шмат, на жаль, не ведаем:  iменаў,
Дакладных лiчбаў тых, хто тут паклаў жыцце,
Каго бязлiтасны ваенны час паздолеў
У мясарубцы той перацярце.

Мы памятаць павiнны. Цяжка гэта,
Нязручна, млосна - жахi наяву.
Але ж навала гэтая па свету
Iзноўку падымае галаву.
***
На працу iсцi я праз парк не люблю -
Ступаю нясмела на мяккую глебу,
Бо ты тут ляжыш. Утвараеш зямлю.
Каб востры абцас не паранiў цябе бы.

Ля помнiка крочыць дзiцё, зазiрне
Ў яму, дзе вогнiшча вечна палае.
Вакол мноства птушак - у iх тут жылле,
I грабы тут шапкi свае калыхаюць.

Вясна! Адраджэння i радасцi час -
Вунь птахi якi сення лямант ўзнялi!
Усе гэта, родныя, памяць пра вас,
Што недажылi,  але нас захiлялi.
           Кажамяка Вольга сакавiк-красавiк 2015
           (Кожемяко Ольга, март-апрель 2015г)


Рецензии