твоё молчанье... в прошлое

Дай не шукаць і не знайсці там Бога,
дзе два абліччы подзвігам маны.
Святлом паўстань, пазбавіўшы віны
За тую спапялённую дарогу

Чужых надзей.
                На плечы пакладзі
увесь Сусвет. Мне не здаецца цяжкім
дзень без любові (тут мая бязважкасць,
тваё маўчанне - цёмнае святло)…
Мне хочацца яшчэ дапіць яго!

Мне хочацца не думаць аб уласным,
Мне хочацца дзвярыма болю бразнуць
(каб ты бурчаў – “не грукайце дзвярыма”)
Увесь Сусвет на плечы пакладзі мне –
І паглядзі – я не баюся болю,
Пакуль ёсць, Што згубіць перад табою…

25.05.2013


Рецензии
С удовольствием читала Вас на мове!!!!!

С Новым годом!)))))

Алла Верная   03.01.2016 00:11     Заявить о нарушении
Спасибо!)

С гражданским Новолетием) Радости!)

Анастасия Котюргина   03.01.2016 00:18   Заявить о нарушении