калыханка
Прасцей, чым выдумаць рай.
Я спяю табе калыханку,
Толькі дазвол мне дай.
“Хлопчык мой палахлівы.
Ты памяць сваю развей
Над морам, што я разліла!
За вокнамі – карабель!
…І стражнік белы на варце.
Толькі прыдумай куды!
- Па гэтай адвечнай карце
Кіруюцца ў Назаўжды!
На выспу сам на сам з Богам,
Нібыта біблейскі Ной…”
Рыпнула за парогам.
Ціха сапе герой…
І можна не быць каханкай,
Каб зведаць пякельны рай!
Я спяю табе калыханку,
Дзіцём маім засынай!..
2010
Свидетельство о публикации №115123010194
Ольга Сафронова Таганрог 11.02.2016 19:01 Заявить о нарушении
Весну я уже чувствую давно)
Благодарю за отзыв!
Анастасия Котюргина 11.02.2016 21:08 Заявить о нарушении