желание
З пухнатай і цёплай лапай.
Бяры, што табе належыць!
Вунь легла травы канапа!
І месяц – начнік раўнівы,
Распрануты прагне болю.
Ты вышапчаш мне “ніколі”,
Ты выціснеш клапатліва,
Ўсё светлае і жывое.
Самалюбівы прынц мой,
Колькі каштуе прынцып
З прагаю ў параўнанні.
За страчанае дыханне
Той сваёй “ўсёкаханай” -
Мой пахаваны ранак.
Ты ўсё падзяляеш на долі
Жаданне, што больш не належыць
Да прагі жыцця і болю
Маёй цішыні драпежнай.
2010
Свидетельство о публикации №115123010092
Мы ідзем ім нават ноччу.
І шлях нам асвятляе месяц....
Артур Грей Эсквайр 30.12.2015 23:25 Заявить о нарушении