Падзей у гэтым годзе...
Так многа, што не ўспомнiць усе ix!
На мора з'ездзiць летам давялося...
Дзянькоў было нямала залатых!
Мы з дзецьмi сустракалicя, з сябрамi,
Гулялi па сасновых па лясах -
Цяпер гатуем супчыкi з грыбамi,
Гасцей частуем... Смачна, проста жах!
З суседзямi aдносiны мацуем,
Мы iм дапамагаем, як мага...
Ну, словам, тут у вёсцы не сумуем:
Падстаў для суму проста тут няма!
Патрысiю i Джэка кормiм спраўна,
Выводзiм ix, канешне, пагуляць,
I Рыжую з Карычневай таксама,
I коцiкаў - ix, можа, ужо пяць...
Прыходзяць яны кожны дзень да плоту -
Галодныя, па ix душа балiць,
Хапаюць яны страву нашу злёту,
Ды млека трэба ўсiм яшчэ налiць...
Пятнаццаты як птушка праляцеў год,
Шаснаццаты хай будзе лепш за ўсе!
Любоў нам дорыць, радасць i пацеху,
Унукаў шчодры год нам прынясе!
Усё на свеце добра, калi ў доме
Гучаць дзяцей шчаслiвых галасы,
Галоўнае - i гэта ўсiм вядома -
Сямейныя вырошчваць лясы!
I будзе ад сям'i нашай след добры
Астаўлены на матачцы-Зямлi,
Планету мы шчаслiвай разам зробiм,
У радасцi каб людзi ўсе жылi!
27. 12. 2015
Свидетельство о публикации №115122809478