Трамваи

На шостым паверсе высотнага дома
Дзяўчынка за вокнамі маму чакае…
У змроку вячэрнім хаваецца стома,
І дзесьці звіняць-прабягаюць трамваі…

У нябёсах прыціхшых пяшчота лунае,
І зоркі прыветна мігаюць здалёку…
А можа, не зоркі, а цуда-трамваі
Вандруюць па Млечным Шляху адзінока?..

На зорных прыпынках ня бачна натоўпу,
І вецер на рэльсах не круціць лістоту…
Ах, сесці б ў апошні вагон, доўгі-доўгі,
Імчацца, пакінуўшы боль і самоту…

Але як пакінуць ўсё мілае сэрцу
На гэтай зямлі, лістападнай, вільготнай?..
На шостым паверсе глядзіць у акенца
Дзяўчынка, чакаючы маму з работы…


Рецензии
Мой паклон Вам, і павага, Вольга! - нават не маю што сказаць - перапаўняюць пачуцці!) - здымаю шляпу! - дзякуй за верш!))

Виталий Лесун   15.09.2017 15:35     Заявить о нарушении
Віталій, дзякую Вам!!:)

Ульяна Милош   29.09.2017 10:13   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.