Конi, мае вы конi
які вельмі моцна любіў коней
Былі коні і злыя:
Шчэрылі зубы,кусаліся,
А мы,дурні малыя,
Думалі:коні смяяліся.
Ляскалі яны капытамі,
Білі каня нязлога,
А я,разумная нібыта,
Але дурней дурнога,
Не ўцякала,а толькі
Яшчэ бліжэй падперлася
І,як суддзя футбольны,
З бітвы гэнай цешылася.
А коні на дыбкі,
Ды б'юцца грудзямі,
А трэск стаіць такі!!!
А ці была я з мазгамі?
Мо і не было,
Ішоў сёмы год толькі,
А пра гэны ўзрост даўно
Ёсць у народзе пагаворкі.
Бачыла і п'яны зброд...
Яны каня загналі,
Але каб араў агарод,
Дык віламі папіхалі.
Ды што зброду!
Цвярозыя аж горбяцца
І церпяць згрызоту,
Калі справа не робіцца.
Бачыла:вось конь ідзе,
Цягне да апошняй хвіліны,
І як бразнуў у баразне,
Што стала яму магілай.
Пасадзілі бульбу радамі
(І трэ ж было мне ўбачыць)
Вой,як я рада
Была б усё перайначыць!
Джгае пуга неміласэрна,
Джгае,як пракляцце -
Закон бумеранга
Знойдзе дурня і ў хаце.
Пугай над спінай каня
Узмахнуць дастаткова,
То ляйчына сама
Павядзе з і размову.
Разумны конік
І так бяжыць,стараецца,
Кіламетры-гоні
Аж разбягаюцца.
У сінь даль,туды,
Істужкай ляціце!
Вунь пад'ём круты,
То каню дапамажыце.
Узяў-такі пад'ём -
Б'е капытамі дарогу.
Ты кармі яго аўсом,
Дык здолее знямогу.
А дрэнна будзеш карміць -
Сам запрагайся ў воз,
Бо не стане цябе вазіць
На кірмаш і сенакос.
А нясмачна будзеш карміць,
Дык сам запрагайся ў сані,
Не захоча ён вазіць
Вас,як пана ці пані.
Кажа конь:ведаю,
Што вельмі смачны авёс,
Ім я абедаю,
Таму цябе і вёз.
Натаптала я з паўвоза
Сена,як сухмень сухая,
А яно ,мой божа,
З воза -бух! -спаўзае.
Не звалодаю з рубелем,
Не ўсцягну нат,
І мой воз кілем
Зарываецца нат.
І дзе ж тая лісіца?
Хіба ў лесе шукаць?
Цьфу ты,дурніца,
То ж рубель уціскаць!
Згубіла сена па дарозе,
А з мяне як зарагочуць!
Пакуль прыйсці дапамозе,
Дык нядоля завалочыць.
А бацька абіходжваў
І каня,і справу:
То грыву яму прыхарошваў,
То сварыўся за патраву,
То цалаваў між вачэй
Каня ў сухую храпу,
Хамут падпраўляў ямчэй,
Ішоў з клопатам у хату.
Свайго не меў каня,
А кожнага калгаснага,
На якім працаваў,
Бярог,як уласнага.
Вучыў мяне малую
Масці конскія разлічаць -
Цяпер успамінаю,гарую,
Ды век ужо гараваць.
Бачыла:конік кудлаты
Цягнуў воз мукі,
А фурманшчык таўставаты
Падбаўляў яму мукі,
Бо разлёгся на жываце,
Шчэ пасадзіў і пасажыраў,
І конік цягне,брыдзе,
А сэрца маё чулліва!
Стала яму выгаворваць -
Кажа:сціхні,дурная,
Бо як дам па мордзе,
Дык кулака спазнаеш!
На пасялковай дарозе
Была тая сустрэча.
Бачу:скочыць можа
Задзірысты кукарэча,
у галаву нашпіляе,
Бо здаровы ж бугай,
А хам як скарае,
То будзе мне край.
Яшчэ бачыла не раз,
Як конь кульгае,
А яго - раз!-
У хамут заганяе
Патрэба чалавека,
І не пытаецца.
Ідзе конь-калека,
Кульгае,спатыкаецца.
Яшчэ бачыла:нацерла
Шляя каню грудзі,
А яго ў работу паперлі
Тыя самыя людзі.
Званю па тэлефоне
Я начальніку:
У вас гаротнікі-коні,
Прад людзьмі маўчальнікі.
Праўду гаварыць мусіш,
Ведаеш бо,цётка,
Калі ты схлусіш,
То будзе згрызотка.
Не хлушу я ні крыва,
Ні справа,ні злева -
У душэўным парыве
Памагчы каню хацела.
Нейяк з тых часоў
Коней хворых не бачу.
Коня,коня,будзь здароў,
Пашлі Бог табе ўдачу.
Паслаў:імчаць з гары,
У паветра падымаюцца
Не коні,а звяры,
Што драконамі называюцца.
Вішчыць ад страху баба,
З'ехаць з глузду хоча,
А фурманшчык рады,
Паганяе ды рагоча.
Хоча конь адпачыць,
Ды ўсё тупае нагамі:
Каму ж седакоў валачыць,
Што расселіся панамі?
Стаміўся,кося-коня,
На выпас пойдзеш ноччу?
Плыве,бач,у небе поўня,
Слухае песню воўчу.
Я ж цябе зберагу -
Шэраму не аддам ваўчыне!
Сваю белую бараду
Трасе туман,нібы аўчынай.
Наскубся,косю,травы,
Нахрумстаўся пад завязку.
Твая ўцеха - паплавы,
Што дораць зялёную ласку.
Чую,каніска-вятрыска,
Вясёлае тваё ржанне:
Не была пустой мая міска,
І зялёнае сталаванне.
Конь - не каза-дзераза,
Што хлусіла пра лісточак,
Яго грацыя-краса
Кране сэрца хоць разочак!
Пагладжу цябе даланёй -
Твае персі закачаюцца,
Ты шыяй сваёй крутой
З лебедзем спрачаешся!
Глянь:спінка-спружынка,
І ногі танчаць на хаду,
А якая ж карцінка
З цябе на поўным скаку!
А вунь конь чырванагрывы,
Бы агонь,уецца,
І рукам палахлівым
Ніяк не даецца.
Ранішняе сонца метка
Стрэліла ў каня белага,
Таму чырвань-суседка
На кані асела.
Не сатрэш скрабніцай
Колеру чырвонага,
Хіба хмаркай затуліцца
Сонейку вясёламу?
Не даецца конь!Закляцце
Прачытай даўняе
Ты,канюшая брацця,
З аброццю гэтак спраўная!
"Стань перада мной,
Як ліст перад травой",-
Дыхне казка даўніной,
Сіўкай-буркай такой.
Прыляцеў конь першы,
Харошы ды лепшы,
Ляціць конь другі,
У яблыкі,бы ў кругі,
Ну,а конь ды трэці,
Што не знойдзеш на свеце,
Бо ён сімвал-трынаццаць -
За лічбу гэну хапацца
Баяцца нават ваўкі -
Во ён конь які!
Усе трое ў рад,
Бы на той парад,
Выстраіліся хутка,
Як адзін-адзінютка.
Голасам чалавека
Коні запытаюцца:
Шчэ певень не кукарэкаў,
А ты ўжо стараешся!
Сядай!Паляцяць гоні,
Кіламетры-ветры,
Халадзіць будзе скроні
Ветрык прыветны.
Снег аблепіць мне вушкі,
А я вушамі пацепаю,
На дузе званкі-паграмушкі
Прыглушыць халепаю.
Калі ж вушамі застрыгу,
То гэта я папярэджваю:
Адгані,гаспадар,бяду,
Што здароўе падвярэджвае:
Запраглі бо пару,
Доўга ў плузе яна была,
Дык ад сонца жару
Забалела у коней галава.
Як рванулі коні сасмяглыя
Да ставочку-вады,
Дык душа мая сярмяжная
Ратавалася ад бяды,
Бо стаяла ж на дарозе
(А маглі б і скалечыць)
Плуг дык лёг у знямозе
І брук рэзаў,нявечыў.
Зачапілася нага
За цяўнік пажоўклы -
Нада мной каня галава
І нага з капытам тоўстым.
Няма часу ўставаць,
Дык перакочвайся,
Дык каціся,бедна маць,
Паварочвайся!
Быццам я Тэлемак,
Ляжу ў баразне пакункам,
Бы Адысей,араты-дзівак
Прэ сваім кірункам.
Перапляліся,глядзі,
Гісторыя міфічная
І рэальнасці сляды,
Простыя,прывычныя.
Не ўмела шчэ хадзіць
І дачка малая -
Спалохана маці глядзіць:
На пузечку гарод перапаўзае.
Кажа дзед-араты:
Па вайны стасунку,
Гэтак і мы,салдаты,
Паўзлі па-пластунску.
Імчаўся нейяк табун,
Па сваёй гуляў ахвоце,
Я ж як певень-пяюн,
Сяджу на плоце.
Узляцела на тын,
Што метраў два з паловаю,
Хоць не было і крыл,
І не вем моваю.
Адзін конь завярнуў
Да гэтага плоту,
Бы паслаў яго пярун
І наддаў ахвоты.
Падняўся на дыбы,
Матляе нагамі,
Бы сподак,яго капыты,
І ашчэрыўся зубамі.
"Кукарэкаю"на плоце -
Я з плотам адно цэлае,
Ужо і не калоціць
Цела амярцвелае.
Бачаць:не злазіць,
Сядзіць баба гэта,
Бы хлапчук-блазен,
Што сцягнуў паўсвета.
Крэкацень,крэкацень,
Сядзіць баба цэлы дзень,
Войкае,крэкча,
Спуд сабе шэпча.
Сядзі хоць месяц,хоць другі -
Ніхто з плоту не здыме,
Бо клопаты-працадні
Кожны дзень у краіне.
Злезла баба з плоту
І пабегла-пайшла,
Як усе,на работу,
Пра каня распавяла.
Быў конік яшчэ,
Што не трэба і прынука.
А навошта, -ён іржэ, -
Ад людзей мне навука?
Яшчэ жарабяцем
Мяне навучыла
Кабылка-маці,
Што малаком паіла:
Мой сынок-стрыгунок,
Назаўжды запомні,
Каб ніколі папрок
Ад людзей не чулі коні.
Не будзь канём злым -
Гэта не высакародна.
Мы ў рабоце гарым
І трымаемся годна.
На злых выпальвалі таўро -
Гэта было так жорстка!
Так не робіць ужо даўно
Чалавецтва порстка.
Дык будзь разумным,-
Кажа жарабіца,
Хоць крыху і сумна,
Ды развітвацца
Надыйшоў час,
А на гэтым свеце
Людзі і коні якраз
На адной жывуць планеце.
Свидетельство о публикации №115122608446