У НАС УСЕ БЫЛО НЕ ТАК

(У нас усе не так было.)
Мяцелiца мяла суметы.
Мароз малюнкi клау на шкло.
Завея бегала уздоуж плоту.

У комiн вецер нам спявау.
Ляжалi, слухалi. Ну, дзецi!
I з горкi мы, пад час забау,
На лыжах абганялi вецер.

Усе тады было не так.
У стрэху - снег. Мароз за трыдцаць.
Смяецца розум:"Вось дзiвак!
Каб там было чым ганарыцца!

Заморскi фрукт - пад Новы год.
Цукерак выбар небагаты.
Улетку - бульба, агарод...
Кавун купiць...Дык гэта свята!

Зiмою - сцюжа, маразы.
Вы ананасы каштавалi?
А лялькi? Смешны меч з лазы...
Якiя кнiгi вы чыталi?

"Тры мушкетеры" ад Дзюма?-
Чарга, ажно, як да Кiтая!
Чаго сягодня у вас няма?
Чаго, скажыце, не хапае?

А iнтэрнэта - не было!
I тэлефон не у кожнай хаце!"
А сэрца кажа, што назло
Усяму мы бачылi багацце

Сяброуства.I не iнтэрнэт.
А спiлкаванне. Аж да ночы.
Мы пазнавалi белы свет
Не па малюнках. "Вочы у вочы."

Мы не бывалi за мяжой.
А, не шкадуючы нiколi,
Жылi туманам над ракой.
Вяселкай, лесам, лугом, полем.

I песцiу нас блакiтны лен.
Рамонкi, васiлькi у пшанiцы.
I цягне памяць у палон.
Выходзiць, есць чым ганарыцца.

Не усе, выходзiць, дрэнна так.
I не здарма, дзяцiнства снiцца.
Смяецца розум:"Вось, дзiвак!"
А сэрца...Проста ганарыцца...


Рецензии
Валодзя, вялiкi Вам дзякуй за мiлыя сэрцу слупкi аб далекiм i шчаслiвым дзяцiнстве, якое, на жаль, ужо нiколi не вернецца. Кранула вельмi...
Я у апошнiм сваiм вершы таксама кранула гэтую тэму.
Шчыры Вам дзякуй за пераклад на родную мову!
Рада знаемству.
З павагаю. Тая.

Тая Александрова10   27.01.2016 01:19     Заявить о нарушении
I вам таксама вялiкi дзякуй на добрым слове.
Сапрауды, мы былi шчаслiвейшымi, чым цяперашнiя дзецi.
Шкада, што усе так змянiлася. З павагаю,

Владимир Шиманович 2   27.01.2016 18:13   Заявить о нарушении
I гэта не пераклад. Вершы пiсалiся адначасова.
Цяпла Вам!

Владимир Шиманович 2   27.01.2016 18:15   Заявить о нарушении
Родной-то язык у меня - русский.

Владимир Шиманович 2   27.01.2016 18:33   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.