Свая хата
То не сагрэе:
Позняй восенню бясконца
Ветру злога павевы.
Доўгую прагулку
Не хочацца рабіць,
І неяк няўтульна
Тугой душу церабіць.
Сесці б хутчэй
На дыване з кніжкай
І не здымацьз яе вачэй,
А голад духоўны - лыжкай!
І радавацца ціха,
Што свая ёсць хата,
Хоць даймае часта ліха,
Бо ў ёй халаднавата.
На ўзгорку стаіць хата,
На ім бярозы старыя
Нікнуць вінавата,
Сцішана-глухія.
Прысыпала лісце
Старую прызбу,
Паўзун-мох нізка
Шукае выйсця.
Не сквірчаць аладкі
У пустой хаце,
І не едуць нашчадкі,
Не танчаць на свяце.
Імкнецца ж маладое
У макракосма прастор,
Дзе жыццё другое
І другі прастор.
Самалётам ім ляцець
Ды ў Закарпацце,
А мне - свая хата-клець
І памяць пра маці,
Як пахла сырадоем,
Як мыкала карова,
А цяпер час новы
Інтэрнэт нам дора.
Спешна грукае ў дзверы,
Выклікае ў дарогу.
Ці стане мне веры
Адолець парогі?
К новаму бо часу
Душой прыляпіцца
Не магу адразу,
Бо старое сніцца.
Але ж вясельны картэж
У дванаццаць машын,
Сум-тугу ты абрэж
І радасць мне скінь.
Павяжы яе на плячо,
Як вясельнаму свату,
Ды мне сум нішто,
Бо маю сваю хату.
Змоладу ішла за парог,
Ды прама ў космас,
І ніхто не перасцярог,
Што космас той злосны.
Не знайшла атмасферы
У космасе тым ядавітым,
Ды не давайце мне веры,
Бо хлушу я спрытна!
Былі і свае перуны,
Што метал душы коўкі
Узрывалі без віны
І скрэблі яе грунтоўку.
Заносілі шорхлае лісце
У блакітныя вочы,
А як вецер свісне,
Дык крок укарочвай,
Бо не хочаш,а ляціш,
Як п'яны,у канаву.
І крычаў шафёр:кыш
З дарогі ты,раз-з-зява!
У макракосме па радні
Калі ж засумую,
Бо карані ж ураслі
Ў радзіму малую,
Дык ляту-паляту
Нейкай каметай,
Хоць хвастом няўдалым
Абаўю паўсвета.
У хаце адной
Сябрам вершы чытаю,
А ў другой -
Малым дала па караваю.
У трэцюю зайду-забягу,
Заблукаю да незнаёмых,
Дык кажуць:як на бяду,
Бач,няма нас дома.
А Бог кажа:запалю
Іскрынак зорны россып,
Птушцы шэрай,салаўю,
Спяваць без зор няпроста.
І ты ўжо здарожылася,
Бач,сівая галава...
Жыцця дарога доўжылася
І не час,і не два.
Паслухала Бога,
Але мне не верце,
Бо не слухаюць яго
Да самай смерці!
Быццам і не лятала
Па свеце ў госці,
Ды з кім не бывала,
Як кажуць,па маладосці.
Сонца ў чырвоных ботах
Над хатай вунь узыходзіць,
І месяц срэбным вокам
Таемна так паводзіць.
Эх,маладой была птушкай,
А цяпер і хаты досыць.
Яна малой мяне гушкала -
Не кіне і дарослай.
Свидетельство о публикации №115122604286