За вакном ужо Каляды

Неяк пуста і трывожна,
Вершыкі не йдуць,
Ад чакання нават можна
Галаву зьвіхнуць!

За вакном ужо Каляды
Ды сьнегу няма,
І хаця мы сьвятам рады,
Дзе толькі зіма?

На базарах карагоды,
Калядны напеў,
Пернікі, глювайн заўсёды
Ў шапіках між дрэў.

У хляве Марыя з сынам,
Валы,  пастухі.
Юзік моліцца няспынна,
Каб пазбыць грахі!

Ад Хрыста святла праменні
Азараюць твары.
Ўсе застылі ў недаўменні,
Як бы на пажары.

Розум зьбіты с панталыку
Праз сьвятла прамень,
Што ад немаўляці ліку
Льецца, нібы ўдзень.

Ўсьмешка кратае Мадонны
Вусны, сьвежы твар,
Няхай будзе пахвалёны
Хлопчык - Божы дар!

Моліць яна пана Бога,
Каб даў добры лёс.
Лёгкай каб была дарога,
Каб здаровым рос!

Каб даў Бог паразуменне
Ўсіх грахоў людзей,
Сеяў каб дабра насенне,
Быў тварцом ідзей!

Каб ад мала да вяліка,
Жанкі й мужыкі
Прагнулі бы Бога ліка
Праз усе вякі!

І, як Судны дзень настане,
Згінула каб зло,
Каб хрышчэнне ў Іардане
Людзям мір дало!

Каб з воч спала ў імгненне
Жаху цемната
Ў час святога нараджэння
Ісуса Хрыста!

На Каляды зычу шчасця
Я маім сябрам,
Няхай добры лёс задасца
Родныя, ўсім вам!

Каб Хрыстова нараджэнне
Асвяціла нас,
Каб прамень паразумення
Між людзьмі не згас!

Сэрцы каб любоўю грэлі,
Не йшлі напралом,
Каб праз год Каляды стрэлі
Ўсе мы за сталом!


Рецензии
Даже незнание языка не помешало мне порадоваться Вашим чудесным строкам! Счастья в Новом Году!

Татта Дзалатти   02.01.2016 15:57     Заявить о нарушении
Сардэчнае дзякуй, Татта, за водгук!
Поспехаў і здароўя Вам! С павагаю, Стась!

Станислав Шастак   24.01.2016 02:25   Заявить о нарушении