Колькi ж каштуе адно слова!
Якая ў яго вага?
Як ведаць гэта адмыслова,
То не патребна б і "ага!"
Бо ўклаўшы ў словы пачуццё,
Уратаваць можна жыццё!
Адным слывечкам можна раніць,
А часам нават і забіць,
Калі адно сябе любіць
І усё навокал толькі ганіць!
Так робяць у жыцці тыраны,
Бо рай кахання ім нязнаны!
А той, хто ведае каханне,
Ён душу ўкладае ў словы
І сэрца ён аддаць гатовы,
Прыгнёт каб скрасіць развітання,
Бо ведае нектар сустрэчы
К слову пяшчотнаму дарэчы!
Свидетельство о публикации №115122210939