Iвану Якiмавiчу Мiско

Івану Якiмавiчу Мiско, заслужанаму  дзеячу мастацтваў Беларусі,
Народнаму мастаку Беларусі да 83 угодкаў з дня нараджэння

Паэт граніту, бронзы, пластыліны,
звычайны хлопчык з вёскі Чамяры...
Іван Якімавіч - Вы гонар ўсёй краіны,
Вы малады і ў 83!
 
Вы уладальнік душ людскіх і мрояў,
Вы майстар вугалю і пэндзля і алоўка,
Бо Вашы рукі з гліны нежывое
жыццё ствараюць геніяльна лоўка!

І Шчары плынь, і неабсяжнасць неба,
і слонімшчыны роднае лясы
У "Беларусачцы" сабралі вы, як трэба,
славянцы быць нязнанае красы.

Вы, як скрыпач, музычнымі рукамі
ствараеце паэмы-гімны людзям,
што подзвігі тварылі, жыўшы з намі,
і, дзякуй Вам, мы  спраў тых не забудзем.

Нам стала блізкім Ваша захапленне
героямі касмічнай вышыні,
і дзякуй Вам за радасць, за натхненне,
з якім Вы космас уняслі ў дні!

Вы ўсё адкрылі, што калісь хацелі,
Ваш далягляд ахінуў белы свет,
Вы разам з касманаўтамі ўзляцелі
да зор нябесных - дойлід і паэт!

Няхай гады спяшаюць талакою
за славаю ці можа серабром
Мы ж будзем рады, каб даў Бог рукою
тварылі Вы да 100 год як пяром!


Рецензии