Цябе кахаць без стомы, без прыпынку...
Забыць сябе і нават, часу бег...
Цябе кахаць, як сэрца разгарыцца,
І жар яго ўвесь падарыць табе!
Цябе кахаць без стомы, без прыпынку,
Адну цябе каб бачыць і ўяўляць!
С табой у мроях кожную хвілінку
Пакутаваць і верыць, і жадаць!
Каб так было праз месяцы і годы,
Бо пачуццё не знае сабе меж.
Ці снег ідзе, ці зноў зіхцяцца воды -
Са мною будзеш колькі пажывеш!
Дык не цурайся пачуцця кахання,
Бо шчасце нам каханне і дае,
Калі салоўка ўсю ноч да світання
Без грошай найпяшчотнейша пяе!
Ён нам вяртае маладосці годы,
Калі пачуццям верылі мы ўсе...
На небе зоркі водзяць карагоды
І зорак россып ранкам па расе!
Багі калісьці нас звялі, злучылі,
Каб мы заўжды на гэтай вось зямлі
Былі ўдваёх, і хлеб, і соль дзялілі,
І сцежкай каб заўжды адною йшлі!
Свидетельство о публикации №115122000258
Видок2 26.01.2016 00:43 Заявить о нарушении
Што здаўна як стаіць свет
Для мужчын найлепей праца
Найкаханей між кабет!
Бо яна не знае стомы
І нясе адкрыццяў жар,
Ёй паразы невядомы
Калі ў помач божы дар!
І яна цябе не кіне,
Бо ты ёсць яе сынок!
Праца, муза і багіня -
Найвярнейшыя з жанок!
Станислав Шастак 26.01.2016 22:49 Заявить о нарушении