Пiшу i не ведаю стомы

Пішу і пішу, што аж карак баліць,
Пішу і не ведаю стомы.
Праду я праз пісьмы надзейную ніць
Адгэтуль у край мне вядомы!
Бо ведаю я, што чакаюць мяне
Дзве зорачкі, два  малахіты
І сэрца, што ў шчасці не абміне,
Якім я не буду забыты!
Мінецца і праца, і мы яе плён
Убачым мо хутка на вочы.
Тады адпачнем. І няхай гэты сон
Нам сьніцца тады кожнай ночы!


Рецензии