Вось i снежань зноу бясснежны...

***
Вось і снежань зноў бясснежны,
І галінкі вішань мокнуць.
Куст каліны прыбярэжны
Ззяе полымем, як вокны
Вечарамі ў хатах ззяюць.
Дні так хутка пралятаюць!
Пралятае мокры снежань…
Ён мне зноўку год адрэжа
Ад жыцця майго зямнога.
І бяжыць, бяжыць дарога
За пагоркамі, дзе хата.
Кот сустрэне ля парога.
І сустрэча тая – свята!
Я люблю цябе бязмежна,
Край мой родны, край бясснежны,
Дзе галінкі вішань мокнуць
І каліна б’ецца ў вокны…

19. 12. 2015 г., Крыжоўка


Рецензии