Купальскi вяночак

Я жыццё без цябе
Не ў'яўляю,
Як ранак без сонца.
Мне жыццё без цябе,
Як дарога,
Што ў цемру вядзе.
Бо цябе я кахаю
Так горача,
Шчыра,
Бясконца:
Без цябе
Я пускаю вяночкі
Надзей па вадзе.

У купальскую ноч
Мае думкі
Сальюцца з ракою:
І з цячэннем надзей
Паплывуць
У расквечаны дзень.
Там ты ўбачыш вяночак,
І выхапіш шчасце рукою,
І адчуеш, як сэрца
Заб'ецца шчымліва ў хадзе.

Той вяночак падкажа
Каханай сляды і дарогі.
Ён паклікае сэрца туды,
Дзе купальскі агонь
Вырываўся з грудзей,
Каб загінулі боль і трывогі,
Каб купальская ноч
Паяднала пачуцці людзей.


Рецензии