Да святла яшчэ далёка
Ноч вырушыць цiшыню.
Адна зорка кропкай, вокам
Позiрк кiне на зямлю.
Ёй не бачна, вельмi цёмна,
Як рака дрыжыць жывым,
Нейкай рыскай незнаёмай
Мо да ганку дабяжыць.
Як туман бялёсай коўдрай
Абгарне з бакоў хмызняк,
Доўгай, белай-белай, доўгай
Дождж не спынiцца нiяк.
Як чакаюць птушкi снегу,
У вадзе счарнеўшы лес.
Каб мароз iскрывым смехам
На свiтанку ўваскрэс.
Сяргей Качанаў-Брандт, 18.12.2015
Свидетельство о публикации №115121810405