Дарога часу

У нашым часе шчырасці няма —
Яна дзіцём блукае па дарозе:
Там, дзе трава расце, нібы сцяна,
Што думкі не загойвае ў знямозе.

У нашым часе праўды не знайсці —
Яе забілі, вынішчылі хлусы.
Якою мне дарогаю ісці
Да Вас, браты, славяне, беларусы?

Я той хлапчук, што марыў аб вясне.
Жадаў свайму народу лепшай долі.
Хто бачыў Беларусь у светлым сне,
Хто смагу дзён вадой крыніц  спатоліў.

Ды вось бяда — застаўся я адзін:
Наўкол няма ні сейбіта, ні жнейкі.
Я доўга па дарозе дзён хадзіў,
Лёг адпачыць, ды час заплюшчыў вейкі.

Я па-за часам — хворае дзіця,
Ды мой народ даўно таго не бачыць,
Што скончыўся дорог яго працяг —
Няма крыніц, што выцякалі з Начы.

Наш час для нас дарогі не збярог,
Дзе продкаў след яднаў шляхі Айчыны.
Наш час стаміўся, захварэў, знямог —
Яго ад нас гвалтоўна адлучылі.


Рецензии