Голас кахання
І памяць нагадала дні,
Калі твой голас – чысты, звонкі,
Гучаў празрыста ў цішыні.
Мы беглі побач па планеце,
Усё маглі перамагчы.
Удзень яшчэ малыя дзеці,
Ужо дарослыя ўначы,
Кахалі шчыра, не "за гэта",
І не "за тое" – проста так.
Сышла ў мінулае планета,
Жыццё – няўрымслівы мастак.
Былі ўсялякія малюнкі,
І фарбы розныя былі.
Трымалі лёсу падарункі:
кахалі, верылі, жылі.
Цябе я тую не забуду,
Бо сам падставы не даю:
Тады здзіўляўся, нібы цуду,
І зараз не перастаю.
Цяпер жыццёвыя ваганні
Ў мінулым. З намі здабыццё:
На чысціні і на каханні
Пабудавалі мы жыццё.
16.12.2015
Свидетельство о публикации №115121600826