Вечар цёмны, як настрой...

Вечар цёмны, як настрой,
Сэрца абняла трывога.
Ад маркоты хай с сястрой
Верш ратуе. Часу ж многа.

За вакном сьвятло бурштыну
Льецца недзе з вышыні
Залаціць лясы, даліну
Шлях да роднай стараны.

Колькі сцежак тых праложана
Дзе ў канцы чакаў тупік
Сэрца стукае паношана
І кахання стыне крык.

А здавалася цудоўнаю
Сцежкай бег я праз гады
Не кручастаю а роўнаю
Прама ў райскія сады.

Пахнуць мёдам травы спелыя
Цэдзіць месячык святло
Рукі мілай бачу белыя,
Родны край. Маё сяло.

Вечар позні, ды да раніцы
Многа -многа тых гадзін
Верш пішу маёй абраніцы
Бо сяджу ізноў адзін!


Рецензии