***

Тоне у ветравым сьвісьце
брэх чалавечае мовы.
Дрэвы на ноч перахрысьцяць
гольлем крывым, нездаровым.

Белы ляціць асадак
на дно усяленскае колбы.
Час пакідае ззаду
надзеечкі, прымхі ды мольбы,

Кіпці аб душы точыць.


Сьцяплее  - і дожджык палье
воцатны шчодра
ў  вочы
твае.


Рецензии